Вывучаем родную мову

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

 

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

ДЗЯКУЕМ

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

ПРОСІМ ПРАБАЧЭННЯ 

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

РАДУЕМСЯ

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

ЖАДАЕМ

Жадаю шчасця! Каб Вы былі здаровы і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

ІМЁНЫ

Для бацькоў імя сына ці дачкі - самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці - толькі поўныя.

свернуть

Загадкi

За ўсіх птушак ён чарней,

Чысціць поле ад чарвей. (Грак)

Тук, тук, тук!

Ад сасны і да сасны рэха нясецца.

Лечыць сасну доктар лясны.

Як ён завецца?.(Дзяцел)

Ён у лузе, ён у полі,

Зранку лётае на полі.

Звонка песні распявае,

Імі дзетак ён вітае. (Жаўрук)

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю.

                                (Ластаўка)

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах.

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі.  (Бусел)

Праз горы, даліны, праз тысячы сёл,

З далёкай краіны вярнуўся пасол.

Паважны, чыноўны, ён стаў на страсе,

У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.

                                         (Бусел)

 

Тут лапоча, там стракоча,

Усе навіны ведаць хоча.

Гэта птушка белабока –

Балбатлівая ...(сарока)

 

Доктар Стук на дрэва ўзлез...

Ведама дзіцяці:

Гэта лечыць хворы лес

Даўгадзюбы ...(дзяцел)

З выраю першы вяртаецца,

З песняй да свету звяртаецца,

Поля і неба сябрук –

Гэта, вядома, ...(жаўрук)

Сонца ў небе ярка ззяла,

Згінуў снег, і цёпла стала – з выраю, з чужых зямель

Прылятае ...(журавель).

У сасновым у лясу

Чутна сумнае “Ку-ку!”

А ці ведаеш якая

Гэта птушачка кувае?   (Зязюля)

Зноў пад дахам у гары,

Дом будуюць муляры.

Будзе ўтульны церам-дом,

Гразь ім служыць, як бетон (Ластаўкі)

Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трошкі пажывіцца.   (Верабей)

Скажы на вушка:

Якая птушка

Маленькага росту, рыжахвостая,

З пер’я – не залатая,

А песня - ў душу залятае? (Салавей)

Ледзь вясна шчэ наступае –

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст.

Як завецца той артыст.   (Шпак)

Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка,

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласаваца стала. (Сініца)

Чапу-ляпу, па вадзе

Птушка шэрая ідзе.

Хай там спёка, хай слота, -

Жыць не можа без балота. (Чапля)

 

 

 

 

Школа. Школьныя прылады

Не куст, а з лісточкамі,

Не кашуля, а пашыта.

Хто яе чытае,

Той розум мае. (Кніга)

Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне – сэрца.

                                   (Аловак)

Палачка цудоўная, колерам няроўная.

Трэба толькі ў рукі ўзяць,

Пачынае маляваць   (Аловак)

Кніжкамі забітыя, на замкі закрытыя,

Паселі на плечы школьнай малечы.

                                      (Ранцы)

Я ўсё знаю, усіх вучу,

Але сама заўжды маўчу. (Кніга)

 

Белы зайчык па чорнаму полю скача. (Крэйда)

У двары - вялікі дом,

Нібы вулей, гулкі днём

Гул той вечарам змаўкае,

Раніцаю ажывае.

Хто наведае той дом,

Набывае веды ён. (Школа)

Мае гулкі галасок,

усіх склікае на ўрок.                           (Званок)

 

Ноччу маўчыць, удзень гамоніць

Маці другая, дзяцей навучае (Школа)

 

Гэта так, ці мне здалося?

Вунь гарбуз на тонкай восі,

А на ім намаляваны

Горы, рэкі, акіяны.        (Глобус)

 

 

Кветкі

Рос белы шар, вецер дунуў і шар спугнуў.                 (Дзьмухавец)

Стаяць каля сцежкі Юлькі,

На іх белыя кашулькі.

Сэрцайкі ў іх залатыя,

Адгадайце, хто такія. (Рамонкі)

Хвалюе водарам, красою,

Але не проста ўзяць рукою.

Галава – пахучая,

Тулава – калючае. (Ружа)

Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад (Лён)

З-пад снегу выйшла, расцвіла

І так, што аж зіма ўцякла (Пралеска)

 

У гаі-гаёчку

Між травы, расы –

Белыя званочкі.

Іх шануйце, дзеці,

Каб такой красы

Больш было на свеце. (Ландыш)

Сонца ім ласкі не шкадавала.

Сонечнай фарбаю пафарбавала.

Ой жа якія прыгожыя кветкі!

Ляцяць да іх пчолы, бягуць да іх дзеткі.

Полкі мядок салодкі збіраюць,

Дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.

                           (Дзмухаўцы)

 

Дзікія жывёлы

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны,

Ну а летам да калод

Ходзіць красці чужы мёд.(Мядзведзь)

 

У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.

Ад кары ўцяка – сляды замяла.

                                              (Ліса)

Сонца летняе пячэ

Альбо дождж маросіць –

Футра шэрае яшчэ

Ён да часу носіць.

Холадам дыхне зіма,

І ўсім на здзіўленне

Футра шэрага няма –

У белым ён адзенні. (Зайка)

Звіўся, скурчыўся клубком,

Не падымеш - колкі:

Як штыкі, тырчаць кругом

Вострыя іголкі. (Вожык)

 

Гучна – гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

Ой, як спрытна, нібы мячык,

Скача з елак на дубы.

На сучках к зіме няйначай,

Сушыць ягады, грыбы.

Спелы ёй арэх трапляе –

У таемны склад хавае.

На зіму, каб мець запас,

Дбаць ёй трэба ў летні час. (Вавёрка)

 

Па лясах блукае статак

Волатаў і немаўлятак.

Гэта пушчы спадары –

Белавежскія ...(зубры)

Гальчастыя рогі,

Хуткія ногі,

Колер поўсці – залаты.

Хто я , ці ведаеш ты? (Алень)

 

Бы ў кошачкі, галоўка.

А ў лапах сілу мае.

Па дрэвах лазіць лоўка

Драпежніца лясная.

Д ыхто яе не знае! (Рысь)

 

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе.  (Бабёр)

Пад зямлёй будуе дом

І вядзе тунелі.

Невідушчым маўчуном

Ён жыве век цэлы. (Крот)

Пад хвоямі, пад смолкамі

Ляжыць клубок з іголкамі  (Вожык)

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны.

А прачнуўшыся хутчэй

Па мёд лезе ў вулей. (Мядзведзь)

Я прыродны дрывасек,

Сёння зноў галіну ссек.

Пойдзе ўся кара на ежу,

Ствол на часткі я парэжу,

У раку насіць іх буду-

Пабудую з іх запруду.    (Бабёр)

Каб ніхто не адабраў,

За клжную шчочку

Непрыкметна ён схаваў

Зерня па мяшочку. (Хамяк)

 

Поры года

Яблыкі даспелі.

Адспявалі жнеі. Верас зацвітае...

Калі гэта бывае?   (У верасні)

Пахне лісцем і грыбамі,

Пахне бульбаю, імхамі,

Пахне дымам, пахне потам,

Пахне полем і работай.

І, напэўна, кожны знае,

Гэта...(восенню бывае)

Белым пухам замяло

І палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа,

А што гэта, хто адкажа? (Зіма)

Чараўніца да нас завітала –

Усё ажыло, заспявала.(Вясна)

 

Свойскія жывёлы

Ці то ў будні, ці то ў святы –

Носіць сво й кажух багаты.

А яна ж яго не шыла

 І за грошы не купіла.   (Авечка)

Зранку лапкай ён умыты.

Шэрстка – нібы з аксаміту.

Любіць спінкай выгінацца.

Мышы – страх – яго баяцца. (Кот)

З барадою нарадзіўся –

І ніхто ў нгас не здзівіўся,

Любіць лыка драць у лесе,

А лапцей не ўмее плесці,

Нібы птушка мае пух,

А ў хляве нядобры дух. (Казёл)

Адкажы, калі ахвота:

Што за дзіўная істота

Ходзіць з віламі на лбе,

На лужку мурог скубе,

Як і дзеці, любіць жвачку?

Бачыў гэтую дзівачку? (карова)

Не араты, не каваль, не плотнік,

А першы на вёсцы работнік.  (конь)

З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам.

                                         (сабака)

Не яздок, а са шпорамі,

Не стораж – а ўсіх будзіць

                                          (Певень)

Ходзіць па двары, на нагах кіпцюры, белае каменне нясе.(Курыца)

У стаўку купаўся, ды сухім застаўся.

І пайшоў гарласты, у чырвоных ластах.                  (Гусак)

Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае, а час знае.

                                      (Певень)

Памяркуйце, дзеці самі:

Хто ў вас дома ёсць з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць ўсё на печы? (Кот)

Хто зялёнымі вачамі

Грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія лапкі,

А на лапках – кіпці-драпкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе (Кот)

 

 

Гародніна

Славен край наш ёй здаўна,

Трыста розных страў – яна.

І зімой, і летнім часам

На яе мы вельмі ласы.  (Бульба)

Я расту не на ствале,

Я заўсёды на стале.

Мяне ўкусіш, небарача,

Дык адразу і заплачаш. (Цыбуля)

Лата на лаце і шва не знайсці.                (Капуста)

Круглая, ды не гарбуз. З хвастом, ды не мыш                       (Рэпа)

Нарадзіўся сярод градкі,

Быў шурпаты – вырас гладкі,

І ляжыць пад кустом

Дагары крывым хвастом (Агурок)

Адгадай, сынок, загадку,

Што за месцейка за хаткай,

Дзе ўвіхаецца бабуля,

Водзяць там гарох, цыбуля,

Кроп і морквы крагод...

Гэта месца...(Агарод)

Выспеў на градзе белы чарадзей.

Галава – на славу, да зубка – зубок –

Добрая прыправа, а завуць...(часнок)

Завітала ў хату пані

У чырвоным сарафане,

Як пачалі распранаць –

Сталі плакаць, праклінаць.(Цыбуля)

Сакавіты, круглаваты

Здаравяка гэты.

Нам патрэбен на салаты

І на вінегрэты. (Бурак)

З яе цудоўныя салаты

Прыгатаваць мы вельмі рады.

Хоць злая, горкая, але

Хай будзе часта на стале.(Рэдзька)

 

Прадукты харчавання

У лісці хаваюцца, сонцам наліваюцца.

А паспеюць, дык нам свецяць белымі ілбамі.                       (Арэхі)

Белы, як снег, а салодкі, як мёд

                                                     (Цукар)

Нам патрэбна ў ядзе

Гэта беляніца.

Нарадзілася ў вадзе,

А вады баіцца. (Соль)

Вадкае, а не вада,

Белае, а не снег. (Малако)

Беленькая бочка,

На ёй – ні сучочка,

Ні абручыка, ні дна

І хоць бы клёпачка адна! (Яйка)

 

 

Транспарт

Хто ні ў дзень, ні ўночы

Не заплюшчвае вочы,

А ўсё ў дарогу углядаецца?

(Аўтамабіль)

Мае хобат, нібы слон.

Сам жалезны, дужы ён,

Рот зубасты разяўляе –

Хутка яму ён капае. (Экскаватар)

Бяжыць край дарогі,

За дрот трымаюць рогі. (Тралейбус)

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есці не просіць, арэ, жне і косіць.

                                        (Трактар)

Я ў космас уздымаюся

На хвост абапіраюся. (Ракета)

Што гэта за машына,

Што разам жне і малоціць,

А ідзе – ажно зямлю калоціць

                                    (Камбайн)

Конь не просіць сена вехаць,

На ім можна вярхом ехаць.

Мільгацяць два колы – ногі,

І імчаць ускрай дарогі. (Веласіпед)

Што за дзіўны насарог?

Дзякуючы рогу

Роў засыпаць дапамог,

Разраўняў дарогу. (Бульдозер)

Цэглу, пліты, блокі,мноства рам...

Падымае пад аблокі

На будоўлі велікан.

                       (Пад’ёмны кран)

 

 

Дрэвы

Нішто не спужала,

Нішто не ляцела,

А ўся затрымцела,

А ўся задрыжала.           (Асіна)

Мной дзяўчынак называюць.

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа)

Сярод лесу агонь гарыць (Каліна)

У залаты клубочак схаваўся дубочак.

                                          (Жолуд)

Шмат на ёй іголак,

Але ўсе без вушак. (Ёлка)

Я ў пярэстым сарафане,

Залюбуецца – хто гляне.

Пра мяне складаюць песні...

Я ў парку, я і ў лесе. (Бяроза)

Маю галінку вы ўзялі,

У зямлю ўваткнулі, палілі –

Карэньчыкі яна пусціла

І ў рост пайшла з вялікай сілай.

Люблю расці я над вадой,

А называюся ...(вярбой)

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

Вінная на смак, а завецца як? (Вішня)

 

Я засяваю дол ігліцаю.

Спрадвеку слаўлюся жывіцаю. (Сасна)

Нас ты знойдзеш на кусце,

ускрай лесу, што расце.

Мы ласункі. Лекі мы.

Рады нам усюды.

Мы людзей сярод зімы

Лечым ад прастуды.  (Маліны)

Ля майго аконца

Цешацца сястрыцы

І гараць на сонцы

Гронкі - завушніцы.(Рабіна)

 

Насякомыя

Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

А кветачка – пырх і паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

Што крыльцы мае і лятае (Матылёк)

Ля ракі жыве званар,

Ён балотны гаспадар.

Даўганогі,даўганосы,

Голас тонкі, а сам строгі. (Камар)

Чорны, ды не воран,

Рагат, ды не бык,

Шэсць ног без капыт,

Ляціць – вые, сядзіць – зямлю рые.

                                                     (Жук)

Джыганула штось ці Нінку –

Бо асу ўзяла за спінку.

Нінка пэўна і не знала,

Што кусака мае ...(джала)

Цэлы дзень яна лятае,

Усім назаляе,

А ноч настане, тады перастане. (Муха)

Вось дык хлапцы-малайцы!

На дзівосы здатны –

Без сякеры і пілы

Слаўна ўзводзяць хаты. (Мурашкі)

Без станка і без рук, а кросны тчэ.

                                            (Павук)

 

 

Прылады працы

Ручка ёсць, а не граблі,

Зямлю рые, а не плуг. (Лапата)

Са збітаю галавою па сяле ходзіць

                              (Долата)

Пілаванне рассяваю

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне “чакае”,

Адгадай, хто я такая?        (Піла)

Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае. (Граблі)

Як вазьму цябе ў руку,

Трапна б’еш ты па цвіку.(Малаток)

Зямлю лычом варочае

Гарбаты гэты дзед.

Сам есці век не хоча ён,

А корміць цэлы свет (Плуг)

Есці век яна не просіць,

Хоць зубоў і многа мае.

Як працуе – сыпле проса,

Весела спявае.(Піла)

Вастразубы кракадзіл

Па ўсім полі пахадзіў,

Параслі яго сляды

Ды ў зялёныя рады.(Сеялка)

 

Бытавая тэхніка, час

Праз палі, масты, лясы

Ляцяць словы – галасы.

Дзякуючы правадам

Кажуць тут, а чуюць там.(Тэлефон)

Языка не мае, а гаворыць і спявае.

                                            (радыё)

Я не чарапаха – робат,

Але працаваць люблю,

Я не слон, але ў свой хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю (Пыласос)

Днём і ноччу я іду,

Ранкам вас не падвяду.

Нават тых, хто моцна спіць,

Здольны хутка разбудзіць. (Будзільнік)

І дзень ішоў, і ноч ішоў,

А з месца нават не сышоў.(Гадзіннік)

Белы дамок у кватэры стаіць.

І ў ім круглы год дзед мароз

То буркоча, то спіць (Халадзільнік)

 

Адзенне і абутак

Вярхом сядаю, на кім – не знаю.

Знаёмага ўбачу – адразу саскочу.

                                                   (Шапка)

Ходзяць чужымі нагамі,

Мяч адбіваюць насамі. (Чаравікі)

 

Грыбы

Не ў бары расце – у садзе,

Як маленькі парасон,

Грыб няхітры, вельмі смачны,

З гучнай назвай ..(шампіньён)

 

 

свернуть

Картатэка гульняў па развіццю беларускага маўлення

«Адгадай, чыя цацка?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель у якасці вядучага хавае за спіной машынку, пытаецца, у якой руцэ цацка. Нехта з дзяцей адказвае. Тады выхавацель пытаецца: «Алёша адгадаў. Чыя цяпер машынка?». (Алёшава.) Алёша атрымлівае цацку і становіцца вядучым. Гульня працягваецца.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Чые  рэчы?»

Мэта:  вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест.  Дзеці дастаюць розныя прадметы або цацкі  з «цудоўнага мяшочка».  Выхавацель за кожным разам  зазначае: «Саша выцягнуў машынку. Чыя цяпер машынка?» (Сашава).  «Валодзя выцягнуў кубачак. Чый кубачак?» (Валодзяў.) І г. д.

 

 

 

 

 

 

 

«Што маміна, а што татава?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель паказвае дзецям карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзеці называюць: «Сукенка — маміна...» і г. д.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Хто першы пазнае

Мэта: актыўна распазнаваць шшын словы.

Змест.   Выхавацель   апісвае новае слова. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць гэты прадмет ці з'яву і знайсці яго на малюнку.

 

 

 

 

 

 

 

 

«Магазін цацак»

Мэта:  актыўна распазнавацъ  но­вый словы.

Змест.  Выхавацель  апісвае  новую цацку.   Задача  дзяцей  —  хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

 

 

 

 

«Пачастуем ляльку»

Мэта: актыўна распазнаваць новыя словы па тэме: «Посуд».

Змест. Выхавацель аб'яўляе  дзецям, што лялькі Алеся і Оля  збіраюцца сустракаць гасцей. Трэба дапамагчы ім расставіць посуд. Віця ставіць талерачкі, Таня раскладвае лыжкі і відэльцы, Дзіма ставіць цукарніцу і г. д. Дзеці па аднаму выконваюць зададзеныя дзеянні, знаходзячы названыя прадметы посуду, напрыклад, у буфеце.

 

 

 

 

 

«На чым паедзеш у гасці?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме: «Транспарт».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў транспарту і прапануе дзецям выбраць адзін адказ, але трэба, каб дзеці не механічна адказвалі, а маты-вавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выха­вацель паказвае адпаведныя малюнкі.

 

 

 

 

«Чым пачастуем гасцей?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме:  «Садавіна, агародніна».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў садавіны і агародніны і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Але трыба, каб дзеці не механічна адказвалі, а матывавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выхавацель паказвае адпаведныя малюнкі.

 

 

 

 

 

 

 

«Што надзенем ляльцы на прагулку?»

Мэта: замацоўваць лексіку без нагляд­най   падказкі   па   тэме:   «Адзенне. Абутак».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што кожнае дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.

 

 

 

 

 

 

 

«Хуткія вочкі»

Мэта: замацоўваць слоўнікавы запас дашкольніка па любой тэме. Змест. Выхавацель паказвае прадмет або малюнак, які адносіцца да той ці іншай тэмы, і адразу хавае яго. Той, хто першым адкажа, атрымлівае гэты прадмет.

 

 

 

 

 

«Які твой голас?»

Мэта:  пашыраць   і  замацоўваць пасіўны слоўнікавы запас па тэме: «Хатнія жывёлы».

Змест. Дзеці размяркоўваюць паміж сабой ролі хатніх жывёл. У адпаведнасці з роллю вымаўляюць гукаперайманні («мяў», «гаў», «му» і г. д.), пры гэтым кожны раз зазначаючы: «Я мяўкаю», «Я гаўкаю», «Я выю» і г. д.

 

 

 

 

 

 

«Назаві колер»

Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».

Змест. Выхавацель кідае мяч адна-му з дзяцей і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.

 

 

 

 

 

 

 

«Адзін ці многа?»

Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.

Змест. Выхавацель называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзеці адказваюць, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.

 

 

 

 

 

«Каму дадзім значок?»

Мэта:  фарміраваць  арыентыроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага скло­ну назоўнікаў мужчынскага роду.

Змест. Выхавацель кажа, што сёння значкі будуць дарыцца толькі хлопчыкам. Пытаецца: «Каму ж дадзім першы значок?» (Мішу дадзім.) «Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму?» (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) «Так, Алёшу. А зараз каму?» I г. д.

 

 

«Частаванне»

Мэта: вучыць утвараць патрэбную склонавую форму па аналогіі з узорам педагога.

Змест. Выхавацель запрашае дзяцей разгледзець малюнкі. На малюнках — відарысы жывёл з характэрнымі для іх пачастункамі: зайка з морквай, вавёрка з арэшкамі, сабака з косткай, карова з сенам і г. д. Выхавацель кажа: «Звяры хочуць пачаставаць нашых хлопчыкаў. Толькі не ведаюць, каму што даць. Паспрабуем ім дапамагчы». I складвае малюнкі ў стосік. Побач кладзе стосік з фотаздымкамі хлопчыкаў групы. Дзеці па чарзе падыходзяць да стала, кожны з іх выцягвае адзін малюнак і пачынае гаварыць: «Коцік дае рыбку... каму?». Выцягвае з другога стосіка фотаздымак і працягвае: «Сярожу». (Таксама можно выкарыстоўваць гулъню ў «фанты».)

 

 

«Калі гэта бывае?»

Мэты: замацоўваць веды пра часткі сутак; развіваць ўменне вызначаць часткі сутак і тлумачыць гэта з дапамогай слоў; развіваць лагічнае мысленне.

Змест. Кожнае дзіця атрымлівае некалькі картак (2—3) з выявамі частак сутак. Выхавацель прапаноўвае іх разгледзець. Затым ён называе частку сутак, напрыклад, вечар. Дзіця, у якога ёсць картка з відарысам, што адносіцца да гэтага часу сутак, падымае яе і расказвае, чаму гэты відарыс адпавядае вячэрняму часу За правільна падабраную картку і добрае тлумачэнне дзіця атрымлівае фішку. Фішкі афарбаваны: у ружовы колер — раніца, блакітны — дзень, шэры — вечар, у чорны — ноч. Карткі неабходна падбіраць з добра знаёмымі эпізодамі з рознага часу сутак.

 

 

«Што даужэй, што танчэй?»

Мэты: выхоўваць ўвагу; фарміраваць навык параўнання прадметаў па даўжыні, таўшчыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. У працэсе чытання казкі «Верабей і былінка» дзецям прапануецца параўнаць па таўшчыні былінкі (палачкі рознай таўшчыні). Дзеці параўноўваюць і гавораць: «Гэтая былінка самая тоўстая, гэтая — танейшая, а гэтая — самая тонкая». Затым дзеці гэтак жа параўноўваюць па даўжыні вяроўкі, якімі павінны былі звязаць стральцоў. Яны знаходзяць самую доўгую, карацейшую і самую кароткую вяроўкі (шнуркі). Па заданню выхавацеля дзеці называюць доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія прадметы.

 

«Параўнай»

Мэты: выхоўваць ўвагу; развіваць ўменне параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.

Па заданню выхавацеля дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую,   сярэднюю.   Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэтая дарожка самая кароткая, гэтая — даўжэйшая, а гэтая самая доўгая».

Гэтак    жа   дзеці    параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць прадметы доўгія, кароткія, шырокія і вузкія, якія загадзя былі прынесены выхавацелем у групавы пакой.

 

 

 

 

«Можна есці ці не?»

Мэты: замацоўваць веды аб прадуктах харчавання і іх назваў; развіваць слыхавую увагу, кемлівасць, лагічнае мысленне; выпрацоўваць хуткую рэакцыю на слова.

 Змест.  Дзецям  можна прапанаваць гульню на адрозненне прадуктаў харча­вання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харча­вання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадук­ты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавацель прапануе пагуляць у гульню «Можна есці ці не?»: паказ­вае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы — сядзяць ціха.

 

 

 

«Складзі карцінку»

Мэта: развіваць прасторавую ары-енціроўку, мову, уменне бачыць цэласнасць вобраза; развіваць ўвагу.

Змест. Падчас работы над казкай «Сынок з кулачок» можна прапана­ваць дзецям скласці з чатырох частак разразных карцінак поля, луга, лесу адпаведныя выявы. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.

 

 

 

«Хто ўвойдзе, няхай возьме»

Мэты: замацоўваць веды пра матэрыял,  з якога зроблены прадмет; актывізіраваць   слоўнікавы   запас; развіваць звязную мову, уважлівасць, кемлівасіць.

Змест. Дзецям прапануюць адшукаць у пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу.

Яны шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.

 

 

 

«Раскладзі па велічыні»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы запас і развіваць звязную мову; выпрацоўваць уменне  параўноўваць  прадметы  па велічыні на вока або шляхам накладвання; развіваць ўвагу, успрыманне велічыні прадмета.

Змест. Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха», параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ў радок: хто за каго большы. Напрыклад: воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха. Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі.

 

 

 

 

«Што зманілася?»

Мэты: выхоўваць ўвагу, кемлівасць; развіваць памяць, мову; актывізіраваць слоўнікавы запас.

Змест. На фланелёграфе выхавацель размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак іх размяшчэння. Па сігналу выхава-целя: «Ноч» — дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхава­цель  мяняе   парадак  размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» — дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелёграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.

 

 

«Сапсаваны тэлефон»

Мэты: развіваць слыхавую увагу, засяроджанасць.

Змест. Дзеці сядзяць радком. Вядучы ціхенька на вуха называе першаму дзіцяці аднаго з герояў казкі. Першае дзіця таксама ціхенька на вуха паўтарае пачутае слова другому дзіцяці, другое — трэцяму і г. д. Дзіця, якое сядзіць апошнім у радку, вымаўляе пачутае слова ўслых. Калі ім была дапушчана памылка, дзеці па ланцужку, толькі ў адваротным напрамку, па чарзе паўтараюць пачутае імі слова Так знаходзяць таго, хто дапусціў памылку, «сапсаваў тэлефон».

 

 

 

 

«Чорны кот»

Мэта: практыкаваць у правільным ужыванні форм давалънага склону назоўнікаў першага скланення.

Змест. Адзін з дзяцей — «чорны кот». Ён стаіць у сярэдзіне круга з хустачкай у руцэ. Дзеці водзяць карагод, прыгаворваючы:

         Сталі дзеці ў карагод,

         Прыйшоў да іх чорны кот

Кот. Каму даць, каму даць

         Каму хустачку аддаць?

Адцам Янку.

(Янка становіцца «чорным катом». І г. д.)

 

 

«Хто першы назаве?»

Мэты:   актывізіраваць   слоўнікавы запас; развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, звязаную мову.

Змест.  На фланелёграфе  ў  радок размяшчаюцца відарысы герояў казкі. Выхавацель дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы (злева направа ці наадварот). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні.  Дзеці  лічаць  колькасць хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго, расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала відарыс.

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць.

Змест. Выхавацель выкладвае карткі з выявамі прадметаў. Дзеці разглядваюць іх, называюць намаляваныя прадметы. Затым выхавацель просіць назваць   гэтыя   прадметы   адным словам. У залежнасці ад зместу казкі гэта могуць быць наступныя заданні:

 ▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

 ▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

 ▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

 ▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

 ▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

У групе «Фантазёры» карткі могуць не выкарыстоўвацца. Замест іх выха­вацель проста называе прадметы.

«Лішняе слова, або Чацвёрты лішні»

Мэты:   вучыць   дзяцей   знаходзіць агульныя і розныя ўласцівасці прадметаў,  аб'ядноўваць прадметы па якой-небудзь асноўнай    істотнай прыкмеце, праводзіць класіфікацыю; развіваць лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць.

Змест. У адпаведнасці з сюжэтам казкі выхавацель называе словы ці паказвае дзецям карткі з відарысамі предметаў. Пры гэтым усе словы (прадметы), апрача аднаго, належаць да якой-небудзь  адной  групы.  Выхавацель прапаноўвае дзецям знайсці лішняе слова (прадмет), якое не падыходзіць да ўсіх астатніх у групе, а затым рас-тлумачыць, чаму яны так думаюць. Надрыклад:

 ▪ рамонак, дзьмухавец, званочак, пчала;

 ▪ камар, муха, жабка, мятлушка;

 ▪ заяц, ліса, кот, мядзведзь;

▪ талерка, хлеб, соль, малако.

 

 

 

 

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіваць ўвагу,   памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізацыя слоўніка.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Выхавацель дае дзецям разгледзець карткі,  а  затым  просіць  назваць персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

 

 

 

«Не памыліся»

Мэта: актывізіраваць слоўнікавы запас, лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць; замацоўваць веды пра дзікіх і свойскіх жывёл.

Змест. Дзеці стаяць у крузе, пера-кідваючы мяч. Той, хто кідае мяч, называе дзікую ці свойскую жывёліну. Той, хто мяч злавіў, павінен сказаць, дзе яна жыве: у лесе ці побач з чалавекам, чым харчуецца.

 

 

 

 

 

 

«Паштальён прыносіць пісьмы»

Мэта: развіваць звязную мову, мысленне.  

Змест. «Паштальён» раздае дзецям канверты,   у   якіх   ляжаць карткі з відарысамі персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых персанажаў.

 

 

 

 

 

«Скажы наадварот»

Мэты:   абагачаць   мову   словамі-антонімамі; развіваць звязную мову, кемлівасць, мысленне, увагу.

Змест. Выхавацель вымаўляе слова і кідае каму-небудзь з дзяцей мячык. Дзіця,   злавіўшы   мячык,   павінна ў адказ назваць слова, процілеглае па значэнню. Напрыклад: высокі — нізкі; уперад — назад; дзень — ноч; цёплы — халодны і г. д.

 

 

 

 

«Прыдумай слоўца

або адкажы: «Які?»

Мэты: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзе­цям да назвы прадмета падабраць словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?».

Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? асалапы, вялікі...).

- Заяц які? (Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

 

 

 

«Бывае—не бывае»

Мэты: вучыцъ дзяцей бачыцъ пры-чынна-выніковыя сувязі, што існуюць у прыродзе; развіваць лагічнае мыс­ленне, звязную мову, замацоўваць веды пра поры года.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра якую-небудзь пару года, напрыклад, пра зіму, і ўключае ў свае апавяданне непраўдападобны эпізод: «На заснежанай ёлачцы сядзела зязюля...». Дзеці павінны вызначыць, бывае такое ці не, растлумачыць, чаму такое немаг-чыма.

 

«Закончы сказ»

Мэты: актывізіраваць словы, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін.

Змест. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры). Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я размаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Я фатаграфірую з дапамогай... (фотаапарата)

 

«Хто больш назаве слоў?»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы за­пас дзяцей па тэме:  «Прафесіі»; практыкаваць у складанні простых сказаў па зададзеным слове; развіваць уяўленне і пачуццё гумару.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра карэспандэнта газеты, які хоча даве-дацца, што дзеці ведаюць пра прафесіі дарослых. Ён будзе запісваць словы праз мікрафон. Выхавацель паказвае карцінку, а хто-небудзь з дзяцей назы­вае прафесію, інструменты, неабходныя для гэтай прафесіі, ў мікрафон. Дзеці дзеляцца на дзве каманды, іх прадстаўнікі па чарзе адказваюць на пытанні, называюць прылады і дзеянні з імі, не паўтараючы слоў. Перамагае тая каманда, якая апошняй назвала інструмент і дзеянне з ім.

 

 

 

 

 

«Адгадай, хто я»

Мэта: адпрацоўваць навыкі звязнага маналагічнага маўлення. Змест. Дзеці «пераўтвараюцца» ў жывёл ці нават у рэчы і расказваюць пра сябе: «Я — маленькая і зялёная, жыву ў балоце. Я добра скачу і плаваю, люблю есці мух і камароў». (Жаба.). «Я вялікі, падобны на скрыню. У мяне ёсць экран і многа кнопачак. Уключыш кнопачку — пакажу мульцік або спартландыю». (Тэлевізар.).

 

 

 

 

 

«Адгадайце, якая пара года»

Мэта: замацоўваць навыкі дыяла-гічнага маўлення.

Змест. У госці да дзяцей прыходзіць «жывы каляндар», да якога можна звярнуцца з пытаннямі і адгадаць, якая пара года. Напрыклад: «Зараз холадна? Ідзе дождж? Якога колеру лісце? Ці спіць мядзведзь? Ці ходзяці. дзеці ў школу?» і г. д.

 

 

 

 

«Незвычайны лес»

Мэта: адпрацоўваць  сінтаксічную канструкцыю «Ці ведаеце вы?..».

Змест. Дзецям раздаюцца малюнкі з відарысам знаёмых звяроў, яікія выконваюць   нейкія   незвычайныя дзеянні, маюць незвычайны знешні выгляд і г. д. Малыя разглядваюць свае малюнкі і, перш чым паказаць іх усім, пытаюцца: «Ці ведаеце вы, што слон лятае? Ці ведаеце вы, што ў ваўка зялёны хвост? Ці ведаеце вы, што заяц спіць у бярлозе?» і г. д.

 

свернуть

«Роля беларускай песнi ў фармiраваннi беларускага маўлення дашкольнiкаў»

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. Развіццё розных формау дзейнасцi  вядзе да развiцця галоунага сродку - маулення. У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальнікау далучаецца да паэзiі, музыкi ,адначасова вучыцца вырашаць. пры дапамозе роднай мовы. розныя маўленчыя задачы: камунікатыуныя, пазнавальныя і г.д.

Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні  выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы. Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі – вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.

Перш за ўсё, мы праслухоўваем і абыгрываем з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні гукаперайманняў, асноўных слоў, выразаў. Вялікае значэнне пры гэтым маюць тыя забаўлянкі, якія суправаджаюцца разнастайнымi рухамi пальчыкаў рук, напрыклад "Сарока-варона кашу варыла". Важнасць іх палягае ў амаль параллельным развіцці дыферанцаваных рухаў пальцаў рук і маўлення, што стымулюе і актывізуе маўленне маленькага дзіцяці. Вабяць малых такія дзеянні як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне не вялікіх па аб'ёму казак суправаджаем інсцэніроўкамі, што робіць большлёгкім для дзяцей іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенек. Напрыклад, у час разыгрывання народнай забаўлянкі "Кую, кую ножку" з дзецьмі двух-трох год малыя імітуюць падбіванне лялечнага чаравічка малаточкам. Маўленчая сітуацыя дазваляе дзіцяці зразумець зварот выхавальніка.

Дзецям вельмі падабаецца, калі ў вершыку называецца канкрэтнае імя. Напрыклад, калі мы прыносім цацачна коціка, паказваем яго дзецям, дапамагаем ім успомніць, як коцік вуркоча "мур-мур", а затым чытае калыханку: Прагаворвання асобных слоў і радкоў верша. Такія заняткі, а значыць і калыханка, пакідаюць след у душы і памяці дзіцяці.

Маленькія дзецi удзельнічаюць у простых карагодных гульнях" (напрыклад, "Адгадай, чый галасок?", "Хто схаваўся?" і інш.) гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і між волі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.

Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мы выкарыстоўваем лялек-беларусаў: дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны паасобку альбо разам прыходзяць да дзяцей, цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.

У дашкольным выхаваннi удзяляецца мала увагi нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускi народ мае багатую фальклорную спадчыну. Вельмi добра падыходзiць музычны фальклор, якi па сваей прыродзе пранiзаны элеvентамi народнага тэатра, гульнямi, пантамiмай. У 1 и 2 малодшы групах неабходна чытаць вершы, забаулянкi, загадкi, казкi. Расказванне непяликiх па абему казак трэба суправаджаць iнсцэнiроукамi, што аблягчае дашкалятам iх успрыманне и разуменне, заахвоцицьда паутарэння слау, выразау, песенек.

Пястушкi выкарыстовываюцца у розных рэжымных момантах: Пад гуки гэтых вершау спецыяльна для дзяцей.дзецi ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыцце дзiцяцi становiцца цiкавейшым, ярчэйшым. У час расказвання пястушкi спярша выкарыстоуваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоу, улiчваюцца вопыт и веды дзяцей.

Калыханкi- першыя для дзяцей узоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых. Найчасцей героем калыханак бывае кот. Без ката не абыходзiлася нiводная хата, дзе- нiдзе ката сапрауды клалi улюльку, каб пасля дзiцяцi добра спалося. Яго клiчуць даламагчы закалыхаць малога, бо кот вельмi ласкавы. Таму часта на Беларусi бабулi гаварылi  «Я буду яму спяваць ката», а гэта адзначала « калыхаць дзiця песняй

На каточка  варкота,

На дзiцятка дрымота.

Прыдзi , каток, начаваць,

Дзiцятка калыхаць.

На дзiцятка дрымота,

Заснi, заснi, цiха спi.

Каток ,не бурчы,

Маіх дзеткаў

Не будзі, !

Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленн аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускiмi наазвамi месяцау, дзен тыдня шнацыянальнымиi стрпвамi, значна пашыраецца актыуны слоунiк. Праз песню знаемiм выхаванцау з лепшымi рысамиi характару беларуса: шчырасцю, чуласцю сцiпласцю. Фальклорная песня дапамагае эмацыанальнай сферы дзяцей, падрыхтоувае да выканання пэуных сацыяльных роляу/

Каляндарна- абрадавая паэзія

Зімовыя песні

Да ішлі, ехалі калядкі

Да ішлі, ехалі калядкі

Да ішлі, ехалі санёчках

У кужэльных сарочках. А санёчкі паламаліся, А сарочкі памараліся

Калядкі

 Прыехала каляда  на белым кані…

Яе конічак– ясен месячык,

 Яе дужачка–– ясна зорачка.

 Яе вазочак з тоўстага лядку.

Яе кажушок з белага сняжку.

Веснавыя песнi.

 Прыдзі, прыдзі, вясна…

Прыдзі, прыдзі, красна

К нам у таночак

Прынясі нам збожжа

Прынясі нам красак, Каб нам звіць вяночак.

Едзіць вясна, едзіць

На залатым кані

У зялёным саяні,

На сасе седзячы,

Сыру зямлю аручы,

 Правай рукой сеючы

А смыком скародзячы

Вязець, вязець вясна,

Вязець, вязець красна

Ясныя дзянёчкі,

 Частыя дажджочкі,

 Зялёныя травы,

Красныя цвяточкі

Нам на вяночкі.

Ой, вясна мая вясёлая

 Развесяліла ўсе горачкі,

 Усе горачкі, усе горачкі даліначкi

Летнія песні:

У полі жыта палавее. У полі жыта палавее, У багатага душа млее, Што ў засеку жыта тлее. А ў беднага радуецца, А ў беднага радуецца, Што новы хлеб гатуецца, Што з багатым зраўнуецца.

Выйшла маці жыта жаці… Выйшла маці жыта жаці, Стала сярпы перакладаці. Няма сярпа залатога – Жанца маладога. Вышла свякроў жыта жаці, Стала сярпы раскладаці. Прыбыў сярпок залаценькі – Жанец маладзенькі.

Восеньскія песні:

Ой, восень мая Ой, восень мая, Восень сцюдзёная, Чаго ты рана захаладала. Я й не раненька, Я й не позненька, - Калі мая пара прышла: Лісточак апаў, зямельку ўслаў, Вось мая і пара прышла. Рэчкі сталі, пазамярзалі, Во мая й другая пара. Ай, восень, восень, макрота… Ай, восень, восень, макрота * , Дзецюкам жаніцца ахота, Дзевачкам ісці няволя, Заняволіла субота Усё й татулькава работа.

Прыпеўкі. Прыпеўка – невялікая лірычная песенька, якая складаецца з чатырох радкоў і выконваецца на які-небудзь сталы матыў. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін “прыпеўка” запазычаны з рускай навуковай тырміналогіі і ў першыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзены В. Астаповічам. Вытокі жанру ў танцавальных прыпеўках, а таксама ў прыпеўках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця сялянства. Аднак асноўная тэма гэтага жанру – любоў. У прыпеўках прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тэма. Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы. Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст.

Прыпеўкі:

А скрыпачка, далі бог, Не жалей жа маіх ног! Мае ножкі не баляць, Яны хочуць пагуляць. Эх, колькі ж нас – Адна жменечка! Пагуляем жа Харашэнечка.

Танцавала рыба з ракам, А пятрушка з пастарнакам, А цыбуля з часнаком. Красна дзеўка з дзецюком. Рада, рада была баба, Што дзед утапіўся. Ліха ж яму нагадзіла – За куст ухапіўся.

Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы, - гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца “абы калі”, “калі давядзецца”, “калі надумаешся”, “хоць дзе”, “дзе можна” і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, “на міру” і сам-насам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі.

Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вясельнай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў.

Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакі побыту народа. Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням) з’яўляеццы дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны даакаляючайрэчаіснасці. Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бытавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа. У народнай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць балады – ліра-эпічныя творы. Тэрмін “балада” ў народзе невядомы. Спевакі іх называюць доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ў жытак гэты тэрмін быў уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі.

Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх – сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.

На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні. Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасцi дзяцей, сфармiраваць цiкавасць да народнай творчасцi, у гульнявой форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнайсамасвядомасці.

Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

свернуть

Тэатралізаваная дзейнаць як сродак развіцця маўленчых здольнасцей дашкольнікаў

Чалавек усё жыццё даводзіць да дасканаласці асабістую мову, авалодваючы багаццямі мовы, і любая ўзроставая мяжа ўносіць штосьці новае ў яго маўленчае станаўленне. Дзякуючы роднай мове дзіця  ўваходзіць у наш свет, атрымлівае шырокія магчымасці зносін з іншымі людзьмі. Мова дапамагае зразумець адзін аднаго,  фарміруе погляды і перакананні,  а таксама аказвае вялікую паслугу ў спазнанні свету, у якім мы жывём.

Развіццё мовы  з'яўляецца цэнтральнай задачай маўленчага выхавання дзяцей.  Гэта абумоўлена,  першым чынам. яе сацыяльнай значнасцю і роляй у фарміраванні асобы.  Менавіта ў мове рэалізуецца асноўная, камунікатыўная, функцыя мовы і гаворкі. Складная гаворка — вышэйшая форма мовы разумовай дзейнасці, якая вызначае ўзровень маўленчага і разумовага развіцця дзіцяці. Адэкватнае ўспрыманне і прайграванне тэкставых навучальных матэрыялаў,  уменне даваць разгорнутыя адказы на пытанні, самастойна выкладаць свае меркаванні – усе гэтыя і іншыя навучальныя дзеянні патрабуюць дастатковага ўзроўня развіцця звязнай (маналагічнай і дыялагічнай) мовы.  Гэта тлумачыцца тым, што,уласна, мова лічыцца прыёмам фарміравання і фармуляванні ідэі, сродкам зносін і ўздзеянні на акружаючых.

Паводле вучэбнай праграмы  дашкольнай адукацыі маўленчае развіццё з'яўляецца адным са скразных механізмаў развіцця дзіцяці.  Паўнавартаснае авалоданне мовай  у сярэднім дашкольным узросце з'яўляецца неабходнай умовай рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей. Чым раней будзе пачата навучанне валоданню мовай, тым вальней дзіця будзе мець зносіны ў далейшым.

 

Развіццё мовы ажыццяўляецца ў розных відах дзейнасці дзяцей: азнаямленню з мастацкай літаратурай, з'явамі навакольнай рэчаіснасці, а таксама ў гульнявой  і мастацкай дзейнасці,  у паўсядзённым жыцці.

 

Дзейсным сродкам для развіцця мовы дзяцей з'яўляецца творчая тэатралізаваная дзейнасць. Тэатралізаваная дзейнасць – адзін з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найболей ярка і досыць выяўляецца прынцып навучання: вучыць гуляючы. Тэатралізаваныя гульні карыстаюцца ў дзяцей нязменнай любоўю. Кнігі,  казкі, спектаклі з'яўляюцца для дзіцяці невычэрпнай крыніцай развіцця пачуццяў і фантазіі, а ў сваю чаргу развіццё пачуццяў і фантазіі далучае яго да духоўнага багацця, назапашанаму чалавецтвам. Тэатралізаваная дзейнасць развівае маўленчую сферу дашкольнікаў, дапамагае развіццю камунікатыўных здольнасцяў, засваенню новых патрабаванняў і кіраўніцтву карэкцыі рыс дзяцей.

Задачамі працы па тэатралізаванай дзейнасці з'яўляюцца:

 — фарміраваць уменне дзяцей выкладаць свае думкі складна, паслядоўна;

— фарміраваць граматычны, лексічны лад мовы;

 — развіваць навыкі актыўнай, гутарковай, вобразнай мовы;

— працягваць развіваць дыялагічную, маналагічную мову;

 — працягваць удасканальваць мастацка – маўленчыя выканальніцкія навыкі дзяцей  у розных відах тэатралізаванай дзейнасці;

— працягваць развіваць выразную, інтанацыйную старану мовы;

Для рашэння пастаўленых задач у групе неабходна ствараць  прадметна—прасторавае асяроддзе, што забяспечвае сумесную тэатралізаваную дзейнасць дзяцей і педагога, а таксама самастойная творчасць кожнага дзіцяці. 

Тэатралізаваная дзейнасць адна з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найболей досыць і ярка выяўляецца прынцып навучання: вучыць гуляючы. Тэатральныя гульні з'яўляюцца найважным фактарам,  стымулюючым развіццё ў дзяцей складнай мовы.  У тэатральнай гульні кожнае дзіця магло б выявіць свае эмоцыі,  пачуцці, жаданні і погляды прычым не толькі на едзіне з сабой, але і публічна не саромеючыся прысутнасці слухачоў. Стымулюе актыўную мову за кошт пашырэння слоўнікавага запасу,  удасканальвае артыкуляцыйны апарат. Дзіця засвойвае багацце роднай мовы, яго выразныя сродкі. Выкарыстоўваючы выразныя сродкі і інтанацыі,  якія адпавядаюць характару герояў і іх учынкаў,  імкнецца казаць выразна, каб яго ўсе зразумелі. У тэатралізаванай гульні фарміруецца дыялагічная, эмацыйна насычаная мова. Дзеці лепш засвойваюць утрыманне твора, логіку і паслядоўнасць падзей, іх развіццё і прычынную абумоўленасць. Тэатралізаваныя гульні спрыяюць засваенню элементаў маўленчых зносін(міміка, жэст, пастава, інтанацыя, мадуляцыя голасу). Заняткі ў дзіцячым тэатры ўзбагачаюць дзяцей новымі ўражаннямі, ведамі.  развіваюць цікавасць да мастацкай літаратуры,  актывізуюць слоўнік, гутарковую мову, спрыяюць маральна-эстэтычнаму выхаванню, дазваляе вырашаць шматлікія актуальныя праблемы педагогікі і псіхалогіі,  злучаныя з мастацкім і маральным выхаваннем, развіццём камунікатыўных якасцяў асобы,  развіццём уяўлення,  фантазіі,  ініцыятыўнасці. Мэтай  працы па тэатралізаванай дзейнасці з'яўляецца: авалоданне дзецьмі паўнавартаснай мовай, без чаго немагчыма паспяховае навучанне ў школе, а гэта адна з найважных задач,  якія стаяць перад дзіцем дашкольнага ўзросту.  Чым больш развіта ў дзіцяці мова,  тым шырэй яго магчымасці спазнання.     Тэатралізаваныя гульні даюць магчымасць перайсці ад бязмоўных эцюдаў да эцюдаў са словамі, дыялогу, маналогу, імправізаваць з элементамі пераапранання на зададзеную тэму, што бударажыць фантазію, развівае ўяўленне, дзеці вучацца выяўляць сябе ў руху, свабодна трымацца не саромеючыся. Для дзяцей дашкольнага ўзросту важныя ўсе кампаненты тэатра і музыкі,  і гарнітуры, і дэкарацыі, а галоўнае слова.  Частыя рэпетыцыі даюць дзецям магчымасць мець зносіны, зразумець пачуццё партнёрства,  узаемадапамогі, здымае скаванасць, паскарае працэс авалодання навыкамі публічных выступаў.

Тэатралізаваныя гульні выступаюць эфектыўным сродкам сацыяльна – эмацыйнага, маўленчага і мастацка – эстэтычнага развіцця дашкольніка, усебакова ўзбагачаюць яго досвед, актывізуе цікавасць да мастацтва, спрыяюць расчыненню і развіццю творчых здольнасцяў. Выкарыстанне тэатральных прыёмаў на занятках па развіццю мовы разглядаецца як метад рознабаковага развіцця дашкольніка. Эфектыўнасць гэтага метаду падкрэсліваецца шляхам супастаўлення ўзроставых псіхалагічных асаблівасцяў успрымання мовы і маўленчай творчасці дзяцей. Галоўны прынцып арганізацыі працы па дадзеным кірунку-інтэгрыраванасць у адпаведнасці з якім тэатралізаваная дзейнасць уключаецца ў цэласны педагагічны працэс.

Такім чынам, тэатралізаваная дзейнасць адзін з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзіця, у якім найболей ярка выяўляецца прынцып навучання: актывізацыі і ўдасканаленні слоўнікавага запасу, граматычнага ладу мовы, гукавымаўленню, навыкаў складнай мовы,  тэмпу, выразнасці мовы.  А ўдзел дзяцей у тэатралізаваных гульнях дастаўляе ім радасць, выклікае актыўную цікавасць, захапляе, стварае псіхалагічны камфорт прыбыцця дзяцей у дашкольнай установе.

свернуть

Мультфiльмы для дзяцей на беларускай мове